Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Калі зваліў дужы Гэракл у пыл Антэя,
Як вецер валіць поўны колас да ральлі, —
Ўдыхнула моц у грудзі сына маці Гэя,
І вось, цьвярды, як дуб, яшчэ чым перш сільней,
Ён, напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі.

Паломаны жыцьцём, чакаючы магілы,
Радзімая зямля, прынікнуў я к табе.
І бодрасьць ты ўліла ў слабеючыя жылы,
Зварушыла маей душы драмаўшай сілы.
І месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе.