Ўстань, навальніца, мкні нанова, Ўзвый вецер з ёю за адно! У віхры уляціць палова, — Пакіне чыстае зярнё. Удар, цыклон, удар на мора, Цалуй яго ў глухое дно, Ўсплясьні ваду — і пэрлаў горы На бераг выкіне яно.