Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЧАР.

Месяц круглы ўстаў на небе,
Блішчыць нявысока,
Увесь чырвона-жоўты, быццам
Пугачова вока.

З мілым задушэўным зыкам
Важкі хрушч лятае;
Пра няшчаснае каханьне
Нехта напявае.

Голас полем пракаціўся,
У бары аддаўся:
„А дзе-ж тая крынічанька,
Што голуб купаўся?“ —

І снуюцца сумна ў сэрцы,
Ўюцца адгалоскі
Горкай песьні, простай песьні
Беларускай вёскі…