Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Ня кувай ты, шэрая зязюля,
Сумным гукам у бары;
Мо‘ і сказаш, што я жыці буду,
Але лепш не гавары.

Бо на тое сьведчыць маё сэрца,
Грудзі хворыя мае;
Боль у іх мне душу агартае,
Думцы голас падае.

Кажа, што нядоўга пажыву я,
Што загіну без пары…
Прыляці-ж тады ты на магілу,
Закувай, як у бары.