Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нізка вершаў „Згукі бацькаўшчыны“.


∗        ∗

Ўся ў сьлязах дзяўчына
Хіліцца да тына.
Поруч з ёю пад расою
Зіхаціць шыпшына.

Вецер павявае
І расу страхае
Ой, напэўна і дзяўчына
Лек на сьлёзы мае.

Адгадайце-ж, людзі,
Хто страхаць іх будзе
І чаму ён, жоўтадзюбы,
Аж дасюль марудзе?