Падымі угару сваё вока — І ты будзеш ізноў, як дзіця, І адыйдуць-адлынуць далёка Ўсе трывогі зямнога жыцьця.
Ціха тучу блакіт закалыша, У душы адрасьце пара крыл, — Узьляціць яна ў сінюю вышу І ў струях яе змые свой пыл.
Там ня трэба ні шчасьця, ні ласкі, Там няма ні нуды, ні клапот. Ты — царэвіч цудоўнае казкі, Гэта хмара — дыван-самалёт!