Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нізка вершаў: „У зачарованым царстве“.

O voi, ch’avete gl’intelletti sani
Mirate la dottrina, che s’asconde
Sotto’l velame degli versi strani.

Dante. Inf. IX.

∗        ∗

Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае няголасна граць:
Пад рукамі яго, разважаючы сум,
Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн,
Тонкаствольныя сосны зьвіняць.

І ці трэба казаць, чаму сьціхла рака,
Не шасьцяць у палёх каласы
І аб чым шапаціць галасок вецярка,
Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка:
Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?

1910