Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЯНОК НА МАГІЛУ
С.А.ПАЛУЯНА.
(† 8-га красав. 1910).

Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блеклы, высахшы лісток, —
Праглядзеце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, сьвежыя калісьці,
Думак шчырых і чуцьця.