Старонка:Вянок (1913).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нізка вершоу „Старая Спадчына“.

Мы зерна древние лелеемъ
Мы урожай столѣтій жнемъ.
В. Брюсовъ.

ПЭНТАМЭТРЫ.

Чыстые сьлёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай,
Але, упаўшы у пыл, брудам зрабіліся там.

* * *

Хіліцца к вечэру дзень і даўжэйшымі робяцца, цені;
З болем пад захад жыцьця ўспомніш пра гэтае ты.

* * *

З нізкаго берэгу дно акіяна вачам не даступна,—
Глуха укрыла яго сіняя цемень вады.
Але ўзбярыся ў гару на вяршыну прыбрэжнай страмніны,—
Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты cтуль.