Старонка:Вянок (1913).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

* * *

Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы
Упадзе пясчынка хоць адна,—
Жомчугом патро́ху робіцца яна!
Калі ў дух мой западзе і заварушыцца, —
Там кавалак грубаго жыцьця, —
Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцьця!