Старонка:Вянок (1913).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Нізка вершоў „У зачарованым царстві“.

O voi, ch’avete gl’intelletti sani
Mirate la dottrina, che s’asconde
Sotto’l velame degli versi strani.
Dante. Inf. IX.

* * *

Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае няголасна граць:
Пад рукамі яго, разважаючы сум.
Бытцым тысячы, крэпка нацягнутых, струн,
Тонкаствольные сосны звіняць.

І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка,
Не шасьцяць у палёх каласы
І аб чым шэпаціць галасок вецерка,
Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка:
Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?
1910.