Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цудоўная паэма, захапляючая сваей красой мільёны чытачоў, даваўшая натхненьне найлепшым мастаком паэзіі, высоўвае адначасна цэлы рад цікаўных і важных навуковых праблем і загадак, якія імкнецца вырашыць гісторыка-літаратурная крытыка. Тут пытаньні і аб аўтары паэмы, аб месьце, асяродзьдзі і часе яе паўстаньня; аб яе вусна-народных і літаратурных, родных і замежных, крыніцах, урэшце, — як гэта ня дзіўна гучыць, — аб яе аўтэнтычнасьці... Наколькі ўсе гэтыя пытаньні складаюць зложаную важную і навуковую праблему, відаць з таго, што навокал яе спарадзілася цэлая вялізарная дасьледчая літаратура, якая ўсьцяж расьце. Даволі сказаць, што ў зьвязку з юбілеем "Слова" слаўны францускі вучоны-славіст, праф. Андрэ Мазон, распачаў у канцы мін. году ў Парыжы цэлы спэцыяльны курс, прысьвечаны паэме, якога ня скончыў яшчэ да бягучых дзён. Праф. Мазон якраз належыць да вельмі ўжо рэдкік у нашыя часы прадстаўнікоў так званай, сцэптычнай школы", якая, коратка кажучы, не прызнае „Слова" памяткай ХІІ веку, але ўважае паэму, так ці йнакш "падробленай" шмат пазьней - на падставе цэлага раду іншых памятак, краёвых і замежных.

Ня маем тутака магчымасьці спыняцца на ўсіх гэтых, вельмі скамплікаваных, пытаньнях. У гэтай юбілейнай стацьці разгледзім з іх толькі адно, якое хіба-ж найбольш зацікавіць шырокія кругі нашых чытачоў-беларусаў, пытаньне — аб месьце і асяродзьдзі паходжаньня паэмы. Адказ на гэтае пытаньне адкажа нам адначасна і на пытаньне аб тым, да каго належыць гэтая паэма, які народ у нашыя часы можа з найбольшым правам залічыць да скарбніцы сваей літаратуры гэты непараўнанай красы і цэннасьці твор.

______________

Трэба ведаць, што свае правы і прэтэнсііі на паэму, як на выключную ўласнасьць сваей культуры і паэзіі, заяўляюць, таксама, як мы, беларусы, і расейцы і украінцы; заяўлялі ня так даўна нават палякі ды чэхі.

"Найпрасьцей" вырашаюць гэты "спор славян между собою" расейцы. Паэма, кажуць яны, паўстала бясспрэчна — або на Чарнігаўскай зямлі, або на Кіеўскай. Але-ж Кіеў, як пісаў яшчэ летапісец, "мать городов русских"; Чарнігаў малодшы брат Кіева. Абодва ляжаць на "адзінай Рускай Зямлі", аб якой усьцяж кажа сам аўтар „Слова", а якая належыць цяпер