Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ну што, супакоіўся? — запытаўся ў яго Джо.

— Супакоіўся, — адказаў панура Орлік.

— Добра. Дык няхай, — таму працуеш ты не горш за другіх, — няхай будзе свята для ўсіх, — сказаў Джо.

У гэты час сястра стаяла на двары, усё чула і зараз-жа кінулася да акна.

— Так, так, гэта падобна на цябе, дурня! — закрычала яна на Джо. — Пускаць гуляць гэтых гультаёў! Ты, відаць, багач, што можаш кідацца грашыма! Хацела-б я быць яго гаспадаром!

— Каб ваша ўлада, вы-б усіх прыбралі да сваіх рук, — агрызнуўся Орлік са злоснаю ўсмешкаю.

— Пакінь яе, — сказаў яму Джо.

— Ды ўжо, вядома, прыструніла-б усіх балваноў і машэннікаў, — адрэзала ў сваю чаргу сястра, — і перш-на-перш узялася-б за цябе, таму што ты такі машэннік — другога не адшукаць!

— Вы проста бязглуздая баба, цётка Гарджэры! — прабурчэў работнік. — Калі гэта дае права меркаваць аб машэнніках, дык вы найлепшы суддзя.

— Пакінь яе ў спакоі, кажуць табе! — паўтарыў Джо.

— Што ты сказаў? — пішчала сястра. — Што ты сказаў? Што гэты нягоднік Орлік сказаў на мяне, Піп? Як ён абазваў мяне ў прысутнасці майго мужа? О! падтрымайце мяне! О!

— Ах ты! — прамармытаў скрозь зубы работнік. — Патрымаў-бы я цябе, каб ты была мая жонка! Патрымаў-бы пад помпаю, нябось, хутка-б астыла.

— Ды пакінь-жа, сказана табе! — яшчэ раз паўтарыў Джо.

— Пасаўхайце, людзі добрыя! — загаласіла сястра не сваім голасам і пляснула рукамі. — Паслухайце, як мяне лае гэты Орлік! У маім уласным доме! Мяне, за-