Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якую зараз-жа даліў вадою, і далучыў да ўсяго гэтага косць, на якой было трохі мяса, і цудоўны круглы пірог са свінінай. Я ледзь было не пайшоў без пірага, але захацелася зірнуць, што было так старанна прыкрыта на гліняным блюдзе ў куце каморкі, знайшоў пірог і захапіў яго, думаючы, што ён прызначаецца не на сёнешні дзень, і таму яго не скора хопяцца.

Адны дзверы з кухні вялі проста ў кузню. Я адсунуў засаўку, адчыніў дзверы і адшукаў падпілак паміж інструментамі Джо. Потым замкнуў дзверы на засаўку, як і было, вышаў у выхадныя дзверы і кінуўся бегчы да пакрытага туманам балота.


РАЗДЗЕЛ III

Я добра ведаў дарогу на батарэю. Неяк у нядзелю я хадзіў туды разам з Джо, і ён, сеўшы на старую гармату, сказаў мне, што, калі я паступлю да яго падручным, мы будзем часта «закачвацца» сюды. Але цяпер, з-за туману, я ўзяў занадта ўправа і мне прышлося прабірацца назад удоўж ракі па градзе камення, наваленага поверх твані і колля, абараняўшага бераг ад прыліву. Стараючыся навярстаць страчаны час, я спяшліва пералез цераз канаву, якая, я ведаў, была недалёка ад батарэі, і толькі што ўскарабкаўся на насып па той бок канавы, як убачыў перад сабою майго незнаёмца. Ён сядзеў спіною да мяне, склаўшы накрыж на грудзях рукі, і ківаўся сюды-туды, ахоплены дрыматай.

Я думаў, што ён больш узрадуецца, калі я з‘яўлюся перад ім са снеданнем зусім нечакана, і таму, падкраўшыся, крануў яго за плячо. Ён зараз-жа ўскочыў, павярнуўся да мяне і… і аказаўся зусім не тым, а другім.

Аднак і на гэтым чалавеку была такая-ж грубая, шэрая вопратка і калодка на назе, і гэтак-жа, як і той, ён кульгаў, хрыпеў і дрыжэў, — адным словам, зусім