Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

другім месцы — з вучоным выглядам, можна сказаць, — як быццам ён усведамляў, што яго поспехі велізарныя.

У адну з такіх нядзель Джо, з асалодай пакурваючы сваю люльку, рашуча абвясціў, што яму нічога не лезе ў галаву, і я махнуў на яго рукою. Я ляжаў на насыпу, абапёршыся падбародкам на руку, і глядзеў удалеч, пакуль не адважыўся нарэшце выказаць думку, якая даўно ўжо сядзела ў мяне ў галаве.

— Джо, — сказаў я, — як ты думаеш, ці не трэба было-б мне зрабіць візіт міс Гевішам?

— Як табе сказаць, Піп? — адказаў Джо, крыху падумаўшы. — Навошта? — вось пытанне.

— Як навошта, Джо? А навошта наогул робяць візіты?

— Праўда, ёсць візіты, пра якія цяжка сказаць, навошта іх робяць. Але што датычыць твайго візіта да міс Гевішам, дык яна можа падумаць, што табе чаго-небудзь трэба, што ты чаго-небудзь чакаеш ад яе.

— Але-ж я магу сказаць ёй, што мне нічога не трэба. Як ты думаеш, Джо?

— Вядома можаш, старына, — адказаў Джо. — І яна можа паверыць табе, а можа і не паверыць.

Джо адчуваў, таксама як і я, што довад яго вельмі моцны і, каб не аслабіць яго паўтарэннем, пачаў энергічна зацягвацца з сваёй люлькі.

— Вось бачыш, Піп, — сказаў ён зноў, калі небяспека паўтарыцца прайшла. — Калі міс Гевішам зрабіла табе свой шчодры падарунак, у той самы час яна вярнула мяне і сказала, што гэта ўсё.

— Так, Джо, я чуў.

— А гэта, Піп, паміж намі няхай будзе сказана, можа значыць — шабаш, — кожны сам па сабе. Я на поўнач, ты на поўдзень, і трымайся кожны свайго напрамку.

Я думаў тое-ж самае, і мне зусім не было прыемна

84