Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

адпор, і пралепятала, жаласна паглядаючы на міс Гевішам:

— Любая небарачка! З якой рацыі ў яе будзе здаровы выгляд? Вось ідэя!

— А вы здаровы? — запыталася міс Гевішам, звяртаючыся да Камілы.

У гэты час мы былі зусім блізка ад яе, і я, вядома, спыніўся-б, але міс Гевішам не жадала спыняцца. Мы праімчаліся міма, і я адчуваў, што Каміла зненавідзела мяне.

— Дзякую вам, міс Гевішам, — адказала яна, — я здарова, наколькі гэта магчыма для мяне.

— Што-ж з вамі такое? — запыталася рэзка міс Гевішам.

— Нічога асаблівага, — адказала Каміла, — я не люблю выстаўляць напаказ свае пачуцці, але я думаю пра вас па начах больш, чым гэта мне па сіле.

— Дык не думайце пра мяне, — адрэзала міс Гевішам.

— Лёгка сказаць… — заўважыла Каміла, з далікатнасці падаўляючы рыданне, але верхняя губа яе задрыжала, і слёзы паліліся з вачэй. — Раймонд сведка, колькі інбіру і нашатырнага спірту мне прыходзіцца ўжываць па начах. Але не думаць пра вас па начах — вось ідэя!

І яна залілася слязмі.

— Я не ведала, — заўважыла суровая лэдзі, — я не ведала, мая любая, што мы можам прад‘яўляць асаблівыя правы на чалавека толькі за тое, што думаем аб ім.

Міс Сара Покет, якая аказалася, як я цяпер разгледзеў, маленькай, сухой бабулькай з драбнюсенькім тварыкам, падтрымала гэтую думку, сказаўшы:

— Вядома, не можам, мая любая. Гм!

— Думаць даволі лёгка, — заўважыла суровая лэдзі.

67