Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У пакоі былі тры дамы і адзін джэнтльмен.

Усе яны мелі нейкі безнадзейна сумны выгляд, нібы чакалі, каб хто-небудзь іх развесяліў, і нават самая балбатлівая з дам вымушана была гаварыць, сціскаючы губы, каб стрымаць пазяханне. Гэтая дама (яе звалі Каміла) вельмі нагадвала мне маю сястру, з той толькі розніцай, што яна была старэйшая, і рысы яе твара былі грубейшыя.

— Небарака! — сказала гэтая дама такім-жа рэзкім тонам, якім звычайна гаварыла і мая сястра. — Сам сабе вораг!

— Вядома, куды больш пахвальна быць ворагам каго-небудзь іншага, — сказаў джэнтльмен, па крайняй меры больш натуральна.

— Кузен Раймонд, — заўважыла другая дама, — мы павінны любіць бліжняга.

— Сара Покет, — запярэчыў кузен Раймонд, — хто-ж бліжэй чалавеку, як не ён сам?

Міс Покет засмяялася, і Каміла засмяялася і, стрымліваючы пазяханне, сказала: «Вось ідэя!» Але мне здалося, што гэтая «ідэя» вельмі ім спадабалася. Трэцяя дама, якая да таго часу маўчала, выразна заўважыла: «Зусім правільна».

— Небарака! — пачала зноў Каміла (я адчуваў увесь гэты час, што яны глядзелі на мяне). — Ён такі дзіўны. Ну хто паверыць, што калі памерла жонка Тома, яго нельга было пераканаць, што дзецям неабходна насіць шырокія плерэзы? «Божа мой», казаў ён, «навошта плерэзы, Каміла? Бедныя сіроткі і так у чорным!» Як гэта падобна на Мац‘ю! Такая дзікая ідэя!

— У ім ёсць добрыя рысы, дапраўды ёсць, — сказаў кузен Раймонд. — Але ў яго ніколі не было і ніколі не будзе ніякага разумення аб прыстойнасці.

Гук далёкага званочка і нейчы крык ці покліч, які пранёсся рэхам па ўсяму карыдору, перапынілі гутарку, і Эстэла сказала мне: «Пойдзем, хлопчык». Калі я па-

62