Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяне напавал. Але больш ён не вымавіў ні слова да таго часу, пакуль не прынеслі кубкі з ромам і вадою; тут ён зноў зрабіў свой стрэл і прытым вельмі ўжо незвычайным чынам.

Гэта не была якая-небудзь слоўная заўвага, з нямая пантаміма, хітра звернутая выключна да мяне. Ён размешваў свой ром не лыжкаю, якую яму падалі, а падпілкам.

Ён рабіў гэта так, што ніхто, апрача мяне, не бачыў падпілка, і, скончыўшы мяшаць, выцер яго і паклаў у бакавую кішэню. Я пазнаў падпілак Джо і зараз-жа здагадаўся, што незнаёмец ведае майго катаржніка. Я глядзеў на яго, нібы зачараваны, але цяпер ён ужо не звяртаў на мяне ўвагі і, разваліўшыся на лаўцы самым спакойным чынам гутарыў пра раку. Нарэшце Джо ўстаў, каб ісці, і ўзяў мяне за руку.

— Пачакайце хвіліначку, містэр Гарджэры, — сказаў незнаёмец.

— У мяне тут недзе ў кішэні ёсць новенькі шылінг; я хочу падарыць яго хлопчыку.

Ён адшукаў шылінг у прыгаршчах дробнай манеты, загарнуў яго ў нейкую памятую паперку і падаў мне.

— Гэта тваё, — сказаў ён. — Памятай, тваё ўласнае.

Я падзякаваў, вылупіўшы на яго вочы, наперакор усякім правілам прыстойнасці, і моцна прыціскаючыся да Джо. Ён пажадаў добрай ночы Джо і падміргнуў мне сваім страляючым вокам, гэта значыць не падміргнуў, а моцна зажмурыўся, але якіх толькі цудаў нельга выразіць вокам, зажмурваючы яго!

Калі мы з‘явіліся ў кухні, сястра была не ў асабліва дрэнным настроі, і гэтая акалічнасць надала Джо смеласці расказаць ёй зараз жа пра атрыманы мною шылінг.

— Фальшывы, напэўна фальшывы, — заўважыла місіс Джо самаўпэўченым тонам, — інакш ён не даў-бы яго хлопчыку. Пакажы-ка.

60