савою хустачкай, пальчаткамі, кветкамі і маліцвеннікам ляжалі раскіданай кучай перад люстрам.
— Хто гэта? — запыталася дама, сядзеўшая каля стала.
— Піп, мэм.
— Піп?
— Хлопчык містэра Пембльчука, мэм, прышоў сюды гуляць.
— Падыйдзі бліжэй, дай мне зірнуць на цябе. Яшчэ, яшчэ бліжэй.
Цяпер я заўважыў, што яе кішэнны гадзіннік таксама, як і другі, што вісеў на сцяне, стаяў і паказваў дзевяць гадзін без дваццаці хвілін.
— Глянь на мяне, — сказала міс Гевішам. — Ты не баішся жанчыны, якая ні разу не бачыла сонца з таго часу, як ты нарадзіўся?
З жалем павінен прызнацца, што сказаў найвялікшую ману, адказаўшы: «не».
— Ці ведаеш ты, да чаго я дакранаюся? — запытала яна, паклаўшы рукі адна на адну і прыціскаючы іх да левага боку грудзей.
— Так, сударыня.
Пры гэтым я ўспомніў малойчыка.
— Што-ж гэта?
— Ваша сэрца.
— Разбітае!
Яна сказала гэтае слова з нейкім асаблівым націскам. Вочы яе блішчэлі, а на губах мільгала горкая ўсмешка, не пазбаўленая, між іншым, нейкага самаздаволення.
— Я стамілася, — сказала міс Гевішам. — Мне патрэбна забава, а з дарослымі людзьмі — мужчынамі і жанчынамі — я пакончыла. Гуляй. У мяне бываюць часам хваравітыя фантазіі, — гаварыла яна. — Цяпер у мяне з‘явілася фантазія, каб хто-небудзь гуляў пры мне. Ну, ну! —
45