гэта я таксама невыразна ўсведамляў і ў часе самой хваробы. Але ў што-б ні ператвараліся акружаўшыя мяне ў часе хваробы людзі, якія набывалі самыя дзівосныя вобразы, разрастаючыся часам да бясконцых размераў, мне ўсё здаваўся, як гэта ні дзіўна, нехта, падобны да Джо.
Калі мінуў самы цяжкі час, я пачаў заўважаць, што ўсё вакол мяне змянялася, толькі вобраз Джо мільгаў усё больш выразна і часта. Да Джо быў падобен кожны, хто набліжаўся да мяне. Раскрываючы ноччу вочы, я бачыў Джо ў вялікім крэсле ля майго ложка. Варта было мне адкрыць вочы ўдзень, і зноў я бачыў яго-ж на падаконніку ля адчыненага акна, з нязменнаю люлькаю ў зубах. Варта было мне папрасіць піцця, яго мне падавала ўслужлівая рука таго-ж Джо. А калі я, напіўшыся, падаў на падушку, усё ён-жа з пяшчотнасцю і надзеяй глядзеў на мяне.
Нарэшце, аднойчы я сабраўся з духам і запытаўся:
— Гэта ты, Джо?
І любы, незабыўны голас адказаў:
— Я асабіста, стары дружа мой!
— О, Джо!.. Ты надрываеш мне душу! Чаму ты злуешся на мяне!? Бі мяне, Джо!.. Лай за маю няўдзячснасць!.. Я не варты тваёй увагі!..
Ад радасці, што я пазнаў яго, Джо паклаў сваю галаву да мяне на падушку і абняў мяне рукамі за шыю.
— Так, родны Піп, стары дружа, — сказаў Джо, — мы-ж заўсёды былі сябрамі. Калі вы ачуняеце і мы пойдзем гуляць… вось добра будзе!..
Джо падышоў да акна і павярнуўся да мяне спіною, каб выцерці вочы. Я застаўся на месцы, бо страшэнная слабасць не дазваляла мне падыйсці да яго.
Вочы Джо былі яшчэ чырвоныя, калі ён павярнуўся да мяне. Я ўзяў яго за руку, і абодва мы былі зусім шчаслівыя.
328