Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/324

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за гэта перад законам і прысяжнымі. Вызваліць яго ад законнай адказнасці было немагчыма, раз факт быў устаноўлены.

У той час звычайна абвяшчэнне прыгавораў адкладвалася да апошняга дня сесіі, каб смертныя прыгаворы рабілі большае ўражанне. Нават, цяпер, калі я пішу гэтыя радкі, мне неяк не верыцца, хоць у маёй памяці так і ўстае ўся гэтая карціна, — што я сапраўды бачыў, як разам увялі ў суд натоўп асуджаных, які складаўся з трыццаці двух чалавек мужчыя і жанчын, каб абвясціць ім прыгаворы. З усіх трыццаці двух адзін Мегвіч слухаў седзячы, бо толькі ў такім стане ён мог яшчэ сяк-так дыхаць.

Нават цяпер мне як жывая ўяўляецца ўся гэтая сцэна з усімі найдрабнейшымі дэталямі: вось на вокнах павіслі кроплі красавіцкага дажджу, і ў іх пераліваюцца праменні толькі што праглянуўшага сонца; вось усе асуджаныя стоўпіліся на лаве падсудных, за якою сяджу і я, трымаючы Мегвіча за руку; некаторыя з задзірыстым выглядам чакаюць прыгавора, другія ахоплены жахам, трэція гучна ўсхліпваюць, чацвертыя закрываюць твар рукамі, а большасць сумна азіраецца вакол. Некаторыя жанчыны прабуюць галасіць, і надыходзіць мёртвая цішыня. Суддзя ўрачыста займае сваё месца. Ён звяртаецца да асуджаных. Ён лічыць сваім абавязкам звярнуць асаблівую ўвагу на аднаго з іх, які з самага дзяцінства стаў у варожыя адносіны да закона, шмат разоў судзіўся, сядзеў у турме, потым быў прыгаворан да ссылкі, але меў дзёрзкасць уцячы, быў зноў злоўлены і асуджаны на вечную ссылку. Паколькі закон накладае кару смерцю за ўцёкі з ссылкі і за зварот у краіну, з якой злачынца быў выгнаны, і паколькі ў яго справе прызнаны акалічнасці, якія робяць яго віну яшчэ больш цяжкай, то ён павінен падрыхтавацца да смерці.

Сонца пранікала ў зал праз высокія вокны суда, на

323