Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/314

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пытаўся, ці не сустракаўся нам чатырохвёсельны катэр, які падымаўся па цячэнню разам з прылівам.

Я адказаў, што не сустракаўся, тады Джэк заўважыў:

— Значыцца, у такім выпадку, ён пасля спусціўся ўніз, хоць я вельмі добра бачыў, што адсюль ён накіраваўся ўверх па рацэ. Як відаць, перадумалі па якой-небудзь прычыне.

— Чатырохвёсельны катэр, кажаце вы?

— Так, чацвёра грабцоў і два пасажыры.

— Яны высаджваліся тут?

— Так, яны прыходзілі сюды за півам з вялізным гліняным збанам. З прыемнасцю ўсыпаў-бы ім у гэтае піва атруты ці якога-небудзь зелля, каб іх добра прыкруціла.

— Чаму так?

— А пра тое ўжо мне ведаць, — прамовіў Джэк такім сіплым голасам, нібы ў яго ў горле захрасла твань.

— Хлопец думае, што яны не тое, чым прыкідваюцца, — растлумачыў шынкар, слабагруды чалавек з бясколернымі вачыма і глыбокадумным выглядам, які не асабліва давяраў, відавочна, свайму работніку.

— Я ўжо ведаю, што думаю, — прабурчэў Джэк.

— Ты думаеш, Джэк, што гэтыя малайцы з таможні?

— Так.

— Памыляешся, хлопча. Куды-ж, па-твойму, яны дзелі форменныя гузікі? — запытаў гаспадар, — пачынаючы некалькі здавацца.

— Куды дзелі гузікі? — адгукнуўся Джэк, зачэплены за жывое. — Выкінулі за борт, праглынулі, пасеялі. Ды ці мала яшчэ што яны маглі зрабіць са сваімі гузікамі!

— Ну, пачаў ужо! — праказаў жаласна шынкар.

— Таможнікі, нябось, ведаюць, куды дзяваць гузікі,

313