Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/306

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віса, як стары Орлік цябе. Не вам з імі цягацца! Дадуцца яны яму ў знакі, калі пляменнік знікне з твару зямлі з усімі сваімі вантробамі, і ад яго не застанецца ні адной костачкі.

Раптам ён спыніўся, адаткнуў фляжку і адшпурнуў корак прэч. Як ні быў ён лёгкі, мне здалося, што ён упаў, нібы свінцовая гіра. Ён павольна глытаў, усё больш і больш нахіляючы фляжку, ужо не гледзячы на мяне. Нарэшце перавярнуў яе сабе на далонь і вылізаў апошнія кроплі. Тут ім авалодаў раптоўны прыпадак лютасці: з страшнаю лаянкай адкінуў ён ад сябе фляжку, нагнуўся, і я ўбачыў, як у яго руцэ з‘явіўся цяжкі молат з доўгай рукаяткаю, якім разбіваюць каменне. Я не стаў прасіць яго аб літасці, але закрычаў з усёй сілы і пачаў абараняцца, наколькі магчыма; вольнымі ў мяне былі толькі ногі ды галава, але я адбіваўся ад яго з такою сілаю, якой раней у сабе і не падазраваў. У тую-ж хвіліну мне ў адказ пачуліся другія крыкі, я ўбачыў чалавечыя фігуры і святло ў дзвярах, пачуў галасы, шум барацьбы, убачыў, як Орлік вырваўся з рук нейкіх людзей, адным скачком пераляцеў цераз стол і знік у начной цемры.

Ачнуўся я праз некаторы час на падлозе ў тым-жа пакоі. Вяроўкі з мяне былі зняты, галава мая ляжала на нечых каленях. Вочы мае былі накіраваны на вертыкальную лесніцу, да якой нядаўна я быў прывязаны, — убачыўшы яе, я зразумеў, што знаходжуся ўсё ў тым-жа самым месцы, дзе страціў прытомнасць. Спачатку я быў у такім здрантвенні, што не пацікавіўся нават даведацца, хто падтрымлівае маю галаву, і, хоць прышоў да памяці, але ўсё яшчэ ляжаў нерухома і, нічога не разумеючы, глядзеў на стаяўшую перада мною лесніцу.

— Герберт! Вялікі божа!

— Цішэй, — сказаў Герберт, — цішэй, Гендзель. Не хвалюйся.

305