Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раму хлапчуку, я пасланы злавіць злачынца, і мне патрэбен каваль.

— А дазвольце даведацца, навошта ён вам патрэбен? — запыталася сястра з відавочнаю злосцю.

— Сударыня, — адказаў ветлівы сержант, — гаворачы за сябе, я схазаў-бы: каб мець чэсць і прыемнасць пазнаёміцца з яго чароўнай жонкай, але, гаворачы ад імя караля, я павінен сказаць: у мяне да яго маленькая справа.

Ветлівасць сержанта ўсім спадабалася, а містэр Пембльчук нават пракрычаў: «Удала сказана!»

— Бачыце, шаноўны, — гаварыў між тым сержант, звяртаючыся проста да Джо, здагадаўшыся, што каваль — гэта ён, — у нас здарылася маленькае няшчасце: у адной калодкі замычкі не зусім у парадку, а нам яна патрэбна зараз-жа, дык ці не глянеце вы на яе?

Джо глянуў на яе і абвясціў, што для папраўкі прыдзецца развесці агонь у кузні і што яна возьме гадзіны дзве часу.

— Вось як? У такім выпадку бярыцеся за справу, шаноўны, — сказаў развязны сержант. — Кароль не любіць чакаць. І калі мае людзі могуць вам чым-небудзь дапамагчы, яны ў вашым распараджэнні.

Ён гукнуў сваіх людзей, якія ўваліліся ў кухню адзін за адным. Саставіўшы ў куток свае стрэльбы, яны размясціліся як на бівуаку.

— Колькі, лічыце вы, адсюль да балот? Не больш мілі, я мяркую? — запытаўся сержант.

— Якраз міля, — сказала місіс Джо.

— Тады паспеем: як пачне змяркацца, мы і пачнем аблаву. «Незадоўга да прыцемку» — значыцца ў маім загадзе. Паспеем.

— Катаржнікі, сержант? — запытаўся містэр Вопсль сцвярджальным тонам.

— Так, двое! — адказаў сержант. — Нам вядома, што яны знаходзяцца яшчэ ў балотах, і наўрад ці рыскцуць

29