паслаў Герберта на другі-ж дзень, зараз-жа пасля звароту ў Лондан.
Праз некаторы час міс Гевішам прышла да памяці і зусім складна, хоць з нейкім ліхарадачным ажыўленнем, расказала аб тым, што здарылася. К поўначы яе язык пачаў заплятацца, і паступова яе гаворка звялася да трох фраз, якія яна паўтарала павольным, урачыстым тонам незлічонае мноства разоў. Спачатку: «Што я нарабіла!». Потым: «Калі я брала яе да сябе, я думала толькі аб тым, як-бы ахаваць яе ад маёй няшчаснай долі». І нарэшце: «Вазьмі аловак і пад маім імем падпішы: «Я ёй дарую». Фразы гэтыя яна вымаўляла ў адным і тым-жа парадку, часам прапускала ў іх якое-небудзь слова, але ніколі не замяшчала яго другім, а непасрэдна пераходзіла да наступнага.
Я нічым не мог быць ёй карысным, а дома мяне чакалі іншыя клопаты, іншыя трывогі, якіх нават яе брэд не мог выгнаць з маёй памяці; таму ноччу я вырашыў вярнуцца ў Лондан з першым ранішнім дыліжансам. Але я хацеў выбрацца з горада пехатою і сесці ў дыліжанс на дарозе, і для гэтага павінен быў раней выйсці з Сатыс-гауза. Было каля шасці гадзін раніцы, калі я нахіліўся да міс Гевішам і дакрануўся губамі да яе вуснаў якраз у той момант, калі яна вымавіла:
— Вазьмі аловак і падпішы пад маім імем: «Я ёй дарую».
РАЗДЗЕЛ XLV
За ноч мне было зроблена дзве ці тры перавязкі, а раніцою рукі мне зноў перавязалі. Уся левая рука была апечана і моцна балела, асабліва пясць і локаць, к плячу апёк быў меншы; але я быў удзячны лёсу, што агонь толькі гэтым і абмежаваўся і не пайшоў далей. На правай руцэ не было такіх сур‘ёзных пашкоджан-
286