Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/277

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вам гэтыя калючкі. Вы сцвярджаеце, што яна ўмярцвіла сваё дзіця: у такім выпадку вы павінны прыняць усе вынікі, якія выцякаюць з гэтага дапушчэння. Вядома, яна магла забіць дзіця, і дзіця, чапляючыся за яе, магло падрапаць ёй рукі: але што-ж з гэтага вынікае? Вы-ж цяпер судзіце яе не за забойства дзіцяці! Калі-ж вы так настайваеце на драпінах, мы гаворым вам, што такое тлумачэнне ім даць магчыма, асноўваючыся на вашых дапушчэннях, — калі зноў-такі дапусціць, што гэта драпіны ад ногцяў, хоць гэта зусім непраўдападобна. Адным словам, — заключыў Вемік, — прысяжным было не пад сілу змагацца з містэрам Джаагерсам, і яны прызналі сябе пераможанымі.

— Ці не памятаеце вы, якога полу было дзіця?

— Здаецца, казалі, дзяўчынка.

— Сёння вы больш нічога не маеце мне сказаць?

— Нічога. Ваша пісьмо я атрымаў і знішчыў яго. Больш нічога.

Мы развіталіся вельмі сардэчна і рассталіся.

Цяжка было ў мяне на сэрцы, калі я ішоў дадому. Да ўсіх ранейшых маіх клопатаў цяпер далучыўся яшчэ новы.


РАЗДЗЕЛ XLIV

На другі-ж дзень я паехаў у дыліжансе ў Сатыс-гауз, захапіўшы з сабою ў якасці тлумачэння запіску міс Гевішам, на выпадак, калі капрызная старая ўздумае выказаць здзіўленне, чаго я прыехаў.

Дзень ужо схіляўся да вечара, калі я дайшоў гарадскіх ускраін і пайшоў па завулках, куды даносіўся толькі слабы водгалас шуму з Вялікай вуліцы.

Калітку мне адчыніла пажылая жанчына, якую я і раней бачыў.

Па-ранейшаму ў цёмным карыдоры стаяла запаленая свечка. Я ўзяў яе і падняўся наверх адзін. У пакоі,

276