Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/265

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пакінуў яго папраўляць агонь у каміне: скора павінна было пачацца падсмажванне грэнкаў для вячэрняга чаю. Па ліку падрыхтаваных кубкаў і тых позірках, якія стары кідаў на двор, я здагадаўся, што на чай чакалася міс Скіфінс.


РАЗДЗЕЛ XLII

Была ўжо дзевятая гадзіна, калі я ўвайшоў у насычаную пахам апілак, трэсак і стружак атмасферу, акружаючую суднабудаўнічыя заводы і майстэрні, што размясціліся па беразе Темзы і выраблялі мачты, блокі, вёслы і іншыя карабельныя снасці. Уся частка берагу ніжэй мастоў была для мяне зусім невядома, і чым далей я ішоў, тым больш пераконваўся, што месца, якое я шукаю, зусім не там, дзе я меркаваў, і што знайсці яго мне будзе не лёгка. Мне быў дан адрас: Млынарная грэбля ля Заштатнага басейна, а дарогу да Заштатнага басейна мне павінен быў указаць скасаваны канатны завод.

Некалькі разоў я ледзь было не трапляў на месца прызначэння і ўсякі раз памыляўся; нарэшце, выпадкова павярнуўшы за вугал, я зусім нечакана апынуўся на Млынарнай грэблі.

З нешматлікіх будынкаў, размешчаных на Млынарнай грэблі, я аблюбаваў адзін трохпавярховы домік з драўляным фасадам і поўкруглымі вокнамі. Паглядзеўшы на дошчачку ля дзвярэй, я прачытаў на ёй: «Місіс Вімпль» — якраз тое, што мне было патрэбна. На мой стук вышла тоўстая бабуля вельмі прыемнага выгляду, услед за ёю з‘явіўся Герберт; ён моўчкі ўвёў мяне ў гасціны пакой і шчыльна запёр дзверы.

Мне было дзіўна бачыць такога знаёмага мне чалавека сярод зусім незнаёмай абстаноўкі, у незнаёмым пакоі, дзе ён гаспадарыў як у ся бе дома.

264