насцях мне неабходна ўбачыць яго так, каб даведацца пра яго неафіцыяльную думку.
Умацаванні замка сталі перад маімі вачыма а восьмай гадзіне. Праз адчыненыя насцеж дзверы можна было бачыць у аддаленні састарэлага бацьку ў пасцелі.
— А, Містэр Піп! — усклікнуў Вемік. — Дык вы вярнуліся?
— Так, але дадому не заходзіў.
— І вельмі добра зрабілі, — заўважыў ён, паціраючы рукі. — Я пакінуў для вас на ўсякі выпадак па запісцы ля кожных варот Тэмпля. У якія вы ўвайшлі?
Я адказаў:
— Сёння-ж абыйду ўсе астатнія і знішчу тыя запіскі, што засталіся. — Учора раніцою я выпадкова пачуў у адным месцы, куды аднойчы вадзіў вас, — нават і паміж сабою нам лепш пазбягаць уласных імён, калі ёсць магчымасць абыйсціся без іх…
— Куды лепш, — пацвердзіў я. — Я вас зразумеў.
— Там я ўчора выпадкова пачуў, што адна асоба, здаецца, крыху звязаная з калоніямі і не пазбаўленая некаторай рухомай маемасці, — хто гэтая асоба — я не ведаю, і называць яе мы не будзем…
— Няма ніякай неабходнасці, — перапыяніў я.
— Ну, дык вось, гэтая асоба нарабіла шмат шуму, знікшы раптоўна з вышэйпамянёнага месца, знікшы так, што аб ёй ні слуху, ні духу. З гэтай акалічнасці ўзніклі розныя меркаванні і заключэнні. У вышэйпамянёным месцы я пачуў, што за вамі і за вашаю кватэрай у Тэмплі сачылі і, мабыць, яшчэ будуць сачыць.
— Хто?
— Не стану ўваходзіць у падрабязнасці, бо тут лёгка можна сутыкнуцца са сваімі службовымі адносінамі, — ухілліва адказаў Вемік. — Я пачуў гэта таксама, як часам чую ў тым-жа месцы розныя цікавыя рэчы.
260