Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/248

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РАЗДЗЕЛ XXXIX

Расказ Провіса прабудзіў ва мне новую трывогу, або, дакладней, зрабіў больш яснымі мае ранейшыя трывогі; цяпер я амаль не сумняваўся, чаго можна чакаць, калі Кампісон яшчэ жыве і даведаецца аб яго звароце. Што Кампісон яго да смерці баяўся, аб гэтым, вядома, ніхто не ведаў лепш за мяне; што такі чалавек, якім, па апісанню, быў Кампісон, не задумаецца пусціць у ход такі лёгкі і пэўны сродак, як данос, каб назаўсёды пазбавіцца ад свайго смяртэльнага ворага, у гэтым я ні хвіліны не сумняваўся.

Само сабою зразумела, я ні слова не гаварыў Провісу пра Эстэлу і рашыў ніколі не гаварыць, але Герберту, калі мы з ім асталіся ўвечары адны, я сказаў, што перад ад‘ездам за граніцу я хачу абавязкова пабачыць Эстэлу і міс Гевішам. Я рашыў на наступны-ж дзень ехаць у Рычмонд. Так я і зрабіў.

Калі я з‘явіўся да міс Брэндлі, да мяне вышла служанка Эстэлы і далажыла, што яе пані паехала ў вёску.

— Куды?

— У Сатыс-гауз, як звычайна.

— Не, не як звычайна, — сказаў я, — таму што раней яна ніколі не ездзіла туды адна, без мяне. Калі яна павінна вярнуцца?

Мая трывога яшчэ павялічылася, калі я заўважыў, што служанка чагосьці не дагаварвае; яна меркавала, што Эстэла вернецца на вельмі кароткі час. З гэтага адказу я зразумеў, што мне нічога не жадаюць растлумачваць, і вярнуўся дадому зусім расстроеным.

Увечары, пасля таго як Провіс прайшоў да сябе (я заўсёды сам праводзіў яго да дому і глядзеў, ці не сочыць хто-небудзь за ім), мы з Гербертам параіліся і рашылі не пачынаць гутаркі аб маім ад‘ездзе з Англіі, пакуль я не пабываю ў міс Гевішам. За гэты час я і Герберт павінны былі абдумаць, у якой форме

247