убогім становішчы, што прышлося распрадаць усё плацце, што насіў, каб узяць Джагерса; на плячах толькі засталася сякая-такая вопратка.
«Калі нас абодвух пасадзілі на лаву падсудных, я зараз-жа заўважыў, што Кампісон са сваімі кучаравымі валасамі, франтоўскаю чорнаю параю і белаю хустачкай здаваўся сапраўдным джэнтльменам, а я побач з ім меў выгляд сапраўднага жуліка.
«Прачыталі абвінаваўчы акт, выклікалі сведак. Тут я заўважыў, што зноў увесь цяжар абвінавачання кладзецца на мяне, а яго датычыць вельмі мала.
«Ну, і прызначылі Кампісону сем гадоў, а мяне закацілі на цэлых чатырнаццаць, ды прытым яшчэ суддзя выказаў жаль, таму што з яго мог-бы выйсці добры чалавек, а ва мне бачылі закаранелага, непапраўнага злачынца, які, напэўна, кепска скончыць.
«Я паабяцаў Кампісону збіць яму морду і даў сабе слова абавязкова гэта зрабіць. Толькі як ні стараўся, ніяк не мог да яго дабрацца, хоць мы з ім і былі на адным пантоне. Нарэшце мне ўдалося падкрасціся да яго ззаду і ўдарыць яго ў шчаку, так што ён павярнуўся, а потым я як належыць расквасіў яму морду. Мяне заўважылі і пасадзілі ў карцэр. Пантонны карцэр не вельмі страшны для чалавека, які прызвычаіўся да арыштанцкіх, ды прытым умее плаваць і ныраць. Я ўцёк і хаваўся на беразе, паміж магіламі, зайздросцячы тым, хто ў іх ляжыць і для каго ўсё ў жыцці скончана. Тут вось упершыню я і ўбачыў майго любага хлопчыка». — Ён паглядзеў на мяне з такім замілаваннем, што ўся мая агіда ўваскрэсла з ранейшай сілаю, хоць расказ яго і выклікаў ва мне спачуванне.
«Ад майго любага хлопчыка я даведаўся, што Кампісон таксама хаваецца ў балотах. Я амаль упэў-
245