Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/235

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зашмальцаваную біблію ў чорным пераплёце з меднымі засцёжкамі.

Убачыўшы яе, я ўспомніў, як шмат гадоў таму назад ён прымусіў мяне паклясціся ў вернасці на могілках і як учора ён расказваў, што ў ссылцы безупынна кляўся выканаць задуманы план.

Я ведаў у Эсекс-Стрыт вельмі прыстойны дом з мэбліраванымі кватэрамі; заднім фасадам ён быў звернут да Тэмпля і знаходзіўся так блізка ад майго жылля, што можна было перагаварвацца з акна ў акно. Перш за ўсё я пайшоў у гэты дом; на шчасце, на другім паверсе аказалася свабодная кватэра, і мне ўдалося наняць яе для майго дзядзі Провіса; потым я купіў у крамах усё неабходнае для яго туалета і, пакончыўшы з гэтымі клопатамі, завярнуў у Літль-Брытэн па сваёй ужо асабістай справе. Містэр Джагерс сядзеў за пісьмовым сталом, калі я ўвайшоў, але, убачыўшы мяне, зараз-жа ўстаў і падышоў да каміна.

— Ну, Піп, — праказаў ён, — трымайце вуха востра.

— Пастараюся, сэр, — адказаў я (ідучы да яго, я абдумаў, як весці з ім гутарку).

— Не падвядзіце ні сябе, ні другіх, — казаў далей містэр Джагерс. — Ні другіх — разумееце? Не гаварыце мне ні аб чым. Мне нічога не трэба ведаць, я не з цікаўных.

Вядома, я зразумеў, што містэр Джагерс ужо ведае аб прыбыцці Мегвіча.

— Містэр Джагерс, я хацеў-бы мець толькі пацверджанне. Ці праўда тое, што мне сказалі? У тым, што гэта праўда, я амаль не сумняваюся, але мне хацелася-б ведаць напэўна.

— Дазвольце, як вы выразіліся: мне сказалі, ці мяне паведамілі? — запытаўся містэр Джагерс, не гледзячы на мяне, а апусціўшы вочы і схіляючы галаву набок з такім выглядам, быццам да чагосьці прыслухоўваўся. — Слова «сказалі» мае на ўвазе вуснае паве-

234