Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і пустым страўнікам, калее ад голаду і холаду, тады яму ўсю ноч толькі і чуецца, што пальба ды галасы. Што я кажу- «чуецца!» Ён бачыць салдат у чырвоных мундзірах, з факеламі; яны падыходзяць, акружаюць яго, выклікаюць нумар, бразгаюць стрэльбамі. Ён чуе каманду: «Стройся! Вось ён! Бяры яго!» Яго ха- паюць — і усяму канец… Ды не далей як у мінулую ноч мне мярэшчыліся салдаты — цэлы ўзвод. Маршыруюць у ногу, бразгаюць стрэльбамі, каб іх чорт узяў!.. А што да пальбы! Ды мне здавалася, што туман дрыжэў ад стрэлаў, калі ўжо быў белы дзень. Але гэты чалавек… заўважыў ты, як ён выглядае?

Апошняе пытанне было звернута да мяне, усё-ж папярэдняе ён казаў нібы сам сабе.

— У яго твар моцна разбіты, — сказаў я, стараючыся прыпомніць усё, што мог заўважыць, хоць далёка не быў упэўнены, ці праўду я кажу.

— Ці не ў гэтым месцы? — падхапіў незнаёмец, лопнуўшы сябе даволі бесцырамонна далонню па левай шчацэ.

— Так, тут!

— Дзе-ж ён? — Пры гэтым мой незнаёмец пхнуў за пазуху мізэрныя рэшткі свайго снедання. — Пакажы, куды ён пайшоў? Я прыб‘ю яго як сабаку. Прападзі ты гэтая калодка! Давай сюды падпілак, хлапчына.

Я паказаў у той бок, дзе знік у тумане другі бяглец, і незнаёмец з хвіліну глядзеў туды. Затым ён кінуўся на мокрую траву і ўзяўся, як вар‘ят, пілаваць сваю калодку, не звяртаючы ўвагі ні на мяне, ні на сваю параненую і скрываўленую нагу, з якой ён абыходзіўся так бязлітасна, нібы гэта была такая самая неадушаўлёная рэч, як і падпілак. Мяне зноў агарнуў страх перад гэтым чалавекам; баяўся я і таго, што мяне могуць хапіцца дома. Я сказаў яму, што мне трэба ісці, але ён не звярнуў увагі на мае словы, і я палічыў за лепшае ўцячы цішком. Калі я зірнуў на яго

21