Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/208

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

купца), што гэты Клерыкер адразу незвычайна шчыра аднёсся да яго, і што цяпер ён думае, што жаданы выпадак нарэшце выпаў. Па меры таго, як ажыццяўляліся яго мары, а твар усё больш і больш праясняўся, ён павінен быў пераконвацца ў маёй адданасці і дружбе, таму што я ледзь стрымліваўся ад радасных слёз, бачачы яго шчасце. Нарэшце справа канчаткова ўладзілася і ў дзень паступлення да Клерыкера ён, бесперастанку, з захапленнем гаварыў пра сваю ўдачу і пра сваё шчасце. Кладучыся спаць у гэты дзень, я сапраўды доўга са слязмі думаў аб тым, што нарэшце мой добрабыт хоць каму-небудзь прынёс карысць.


РАЗДЗЕЛ XXXIV

Лэдзі, у якой памясцілі Эстэлу, называлася місіс Брэндлі. Яна была ўдава, і ў яе была дачка, на некалькі гадоў старэйшая Эстэлы. Маці была маладжавая, а дачка мела старэчы выгляд. У мацеры быў дзіўны колер твара, а дачка была жоўтая, як лімон. Маці захаплялася свецкімі забавамі, а дачка была занята адным багаслоўем. Яны былі, як кажуць, з вышэйшага свету, часта выязджалі і прымалі шмат гасцей. Не ведаю, ці добра яны адносіліся да Эстэлы і яна да іх, але, вядома, абедзве стараны разумелі, што адзін аднаму яны патрэбны. Містрыс Брэндлі была прыяцелькаю міс Гевішам яшчэ ў тыя часы, калі апошняя не аддалілася ад свету.

У доме місіс Брэндлі, як і ўсюды, Эстэла мучыла мяне ўсялякімі спосабамі. Характар нашых адносін, г. зн. павярхоўная блізасць без усякай унутранай сувязі, амаль што даводзіў мяне да вар‘яцтва. Яна карысталася мною, каб вар‘яваць сваіх паклоннікаў, і самую нашу блізасць рабіла цяжкім здзекам над маім каханнем. Права называць яе па імені і чуць, як яна заве мяне таксама папросту Піпам, часта толькі павялічвала

207