Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ну вось і гаварыце з такім хлапчуком! — сястра з абурэннем ткнула ў мой бок сваёю іголкаю і пакачала галавою. — Адкажы яму на адно пытанне, дык ён засыпле вас цэлай дзюжынай. Галеры — гэта баржы, дзе змяшчаюцца турмы. Яны там за балотамі.

— Мне-б хацелася ведаць, каго садзяць у гэтыя турмы і за што? — заўважыў я са спакоем роспачы, не звяртаючыся, аднак, ні да каго ў асаблівасці.

Гэтага місіс Джо не вытрымала. Яна ўскочыла, як ужаленая.

— Паслухай, галубочак, што я табе скажу. Не для таго я выгадавала цябе ўласнаручна, каб ты цягнуў жылы з добрых людзей. Але калі ўжо табе не цярпіцца, дык ведай: людзей садзяць у галеры за тое, што яны забіваюць, грабяць, машэннічаюць і робяць розныя пакасці. І пачынаюць яны заўсёды з таго, што прыстаюць з пытаннямі. А цяпер, калі ласка, адпраўляйся спаць!

Мне ніколі не давалі свечкі, калі я ішоў спаць, і цяпер, падымаючыся ўпоцемку па лесніцы са страшэнным звонам у галаве, — таму што апошнюю сваю прамову місіс Джо вельмі спрытна ўбівала ўдарамі напёрстка па маёй галаве, — я са страхам усведамляў, як зручна, што галеры знаходзяцца з намі ў такім блізкім суседстве. Было зусім відавочна, што яны створаны для мяне. Я таксама пачаў з пытанняў, а цяпер збіраюся абкрасці місіс Джо. Кожны раз, як я засынаў у гэтую ноч, — калі толькі я спаў, — я бачыў у сне, што бурны вясенні паток імчыць мяне да галер. Як толькі чорны полаг ночы за маім акном пачаў святлець, я ўскочыў з пасцелі і адправіўся ўніз. У каморы, напоўненай рознымі стравамі, я сцягнуў кавалак хлеба, скарынку сыру, з поўталеркі рубленага мяса, звязаў усё гэта разам з учарашняю лустаю ў сваю насавую хустачку, потым адліў у прынесеную знарок для гэтай мэты бутэлечку трохі гарэлкі з каменнай бутэлькі,

16