вязямі. Не, не радасць, а непакой. Калі-б я мог адкупіцца ад гэтага візіта грашыма, я ахвотна-б зрабіў гэта.
Я даўно пачаў ужо ўпрыгожваць нашы пакоі самымі непатрэбнымі і бяссэнснымі рэчамі, і гэта бясплодная барацьба з Барнардам абыходзілася мне вельмі дорага. К таму часу, як я атрымаў пісьмо Бідзі, пакоі былі ўжо зусім не тыя, якімі я іх застаў, і я меў чэсць займаць некалькі відных старонак у рахунках суседняга мэбельшчыка.
У апошні час я дайшоў нават да таго, што завёў сабе хлопчыка-лакея ў ботах з адваротамі, і сам трапіў да яго ў няволю, таму што, як толькі я стварыў гэтае страшыдла і прыбраў яго ў сіні фрак, канарэечную камізэльку, белы галыштук, сметанковага колеру штаны і вышэйпамянёныя боты, я ўбачыў, што рабіць яму няма чаго; а еў ён вельмі многа і сваім гультайствам і абжорствам толькі атручваў маё існаванне.
Гэтаму тырану загадана было ў аўторак к васьмі гадзінам быць на сваім месцы ў пярэднім пакоі, а Герберт заказаў на снеданне розныя смачныя рэчы, якія, ён думаў, спадабаюцца Джо. Я быў вельмі ўдзячны яму за такую ўвагу і шчырасць, але разам з тым адчуваў, што мяне балюча прыгнятала думка, што ён не завіхаўся-б так, калі-б Джо быў яго госцем.
Як-бы то ні было, я з'явіўся ў горад у панядзелак увечары, каб сустрэць Джо, устаў вельмі рана і шмат клапаціўся, каб надаць і гасцінаму пакою і сталу з закускамі найбольш бліскучы выгляд. На жаль, раніца была дажджлівая, і Барнард праліваў на свае вокны брудныя слёзы, нібы які-небудзь чуллівы волат- камінар.
Скора на лесніцы пачуліся крокі Джо. Я ведаў, што гэта быў Джо: я пазнаў яго і па нязграбнай хадзе (яго парадныя боты былі яму заўсёды вялікія), і па тым, што ён доўга спыняўся на кожнай пляцоўцы, каб
162