Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зносін з Гербертам. Містэр Покет нічога не меў супроць гэтага, але сказаў, што я павінен раней атрымаць згоду майго апекуна. Я здагадаўся, што такія далікатныя адносіны да гэтага пытання з‘яўляліся вынікам таго, што ў выпадку, калі-б план мой быў ажыццёўлен, зменшыліся-б выдаткі Герберта на кватэру. Таму я пайшоў у Літль-Брытэн і сказаў пра маё жаданне містэру Джагерсу.

— Калі-б купіць мэблю, узятую цяпер напракат, і набыць яшчэ некалькі неабходных рэчаў, — сказаў я, — мне было-б там зусім добра.

— Так, так. Я-ж прадракаў, што вы не спыніцеся на малым, — заўважыў містэр Джагерс з адрывістым смехам. — Ну, колькі-ж вам патрэбна?

Я адказваў, што не ведаю.

— Аднак усё-такі колькі? Пяцьдзесят фунтаў?

— О, гэта многа.

— Дык пяць фунтаў?

Гэта была другая крайнасць, і я сканфужана адказаў:

— Не, больш.

— Больш, э? — запытаўся містэр Джагерс і, чакаючы майго адказу, запусціў рукі ў кішэні, схіліў галаву набок і накіраваў вочы на процілеглую сцяну. — Ну, на колькі-ж больш?

— Мне вельмі цяжка вызначыць суму, — адказаў я нерашуча.

— Цяжка, але трэба, — сказаў містэр Джагерс. — Ну, давайце вырашаць разам. Два разы па пяць фунтаў — мала? Тры разы па пяць? Чатыры разы?..

Я сказаў, што гэтай сумы, я думаю, будзе зусім дастаткова.

— Вы кажаце, чатыры разы па пяць фунтаў будзе зусім дастаткова? — перапытаў містэр Джагерс, моршчачы бровы. — Ну, а колькі гэта выйдзе?

— Колькі выйдзе?

147