Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Як ты смееш так гаварыць са мною? — запярэчыла місіс Покет. — Ідзі і садзіся на сваё крэсла!

Абурэнне місіс Покет было такое шчырае, што нават я адчуў збянтэжачасць, быццам да некаторай ступені і сам быў яго прычынаю.

— Белінда, — заўважыў містэр Покет з другога канца стала, — як можаш ты быць такою неразважлівай? Джэн-жа ўмяшалася, шкадуючы дзіцяці.

— Я нікому не дазволю ўмешвацца, — сказала місіс Покет. — Проста дзіўна, Мацью, як ты можаш мяне так зневажаць.

— Божа мой! — усклікнуў містэр Покет з поўнай роспаччу. — Дзеці могуць пападаць у смяртэльную небяспеку, забіваць сябе абцугамі, і ніхто не смей умешвацца!

— Я не дазволю ўмешвацца Джэн, — сказала місіс Покет, велічна зірнуўшы на гэтую нявінную маленькую злачынку. — Спадзяюся, я яшчэ памятаю, хто быў мой дзядуля. Джэн! Што мне твая Джэн!

— Чуеце! — бездапаможна ўсклікаў ён у прастору. — Дзеці могуць пазабівацца на смерць абцугамі дзеля падтрымання годнасці нейкага дзядулі!

Потым ён апусціўся на крэсла і замаўчаў.

Пакуль ішлі гэтыя сямейныя непаразуменні, мы маўчалі, не падымаючы вачэй з абруса, і ўвесь гэты час сумленны і неўгамонны бэбі крычаў і цягнуўся да маленькай Джэн, якая была, мусіць, адзіным чалавекам з усяе сям‘і (за выключэннем прыслугі), якога ён добра ведаў.

— Містэр Дрэмль, — сказала місіс Покет, — будзьце так ласкавы, пазваніце Флапсон. Ты, Джэн, непачцівае дзіця, і таму ідзі спаць. Ну, мілачка бэбі, пойдзем з мамаю.

Але бэбі быў сама сумленнасць і запратэставаў з усіх сіл. Ён выпнуў жывоцік, пераважыўся цераз руку місіс Покет, паказаўшы публіцы замест свайго далікат-

144