Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мог не заўважыць, што там мясной падліўкі было значна больш на абрусах, нажах і адзенні прыслугі, чым у тых мясных блюдах, што падаваліся. Паснедаўшы вельмі танна (калі прыняць пад увагу тлушч, які не залічылі нам у рахунак), мы вярнуліся ў Барнардава падвор‘е па мой чамадан, потым нанялі карэту ў Гамерсміт, куды і з‘явіліся гадзіны ў тры папоўдні. Адтуль нам заставалася прайсці вельмі нямнога да кватэры містэра Покета. Адчыніўшы калітку, мы апынуліся ў маленькім садку, які выходзіў да ракі, дзе гулялі дзеці містэра Покета. Пра дзяцей містэра і місіс Покет ніяк нельга сказаць, што яны раслі ці выхоўваліся ў бацькаўскім доме, — яны там толькі падалі і ўшыбаліся.

Місіс Покет сядзела пад дрэвам, на садовым крэсле, і чытала, паклаўшы ногі на другое крэсла, а дзве нянькі пазіралі ва ўсе бакі, пакуль дзеці гулялі.

— Мама, — сказаў Герберт, — вось містэр Піп.

Місіс Покет вітала мяне з выглядам прыязным і ганарлівым.

— Містэр Алік і міс Джэн! — закрычала дзецям адна з двух нянек, — чаго вы палезлі ў кусты? Вось упадзеце ў раку ды ўтопіцеся. Што тады скажа тата?

У той-жа час гэтая самая нянька падняла насавую хустачку місіс Покет і сказала: «Гэта прынамсі шосты раз, што вы яе кідаеце, сударыня». Місіс Покет засмяялася і, сказаўшы: «Дзякую, Флапсон», зноў узялася за кнігу. Твар яе зараз-жа прыняў уважлівы і напружаны выраз, быццам яна чытала, не адрываючыся цэлы тыдзень; але, прачытаўшы з поўдзюжыны радкоў, яна зірнула на мяне і сказала: «Спадзяюся, ваша матуля здаровая?» Гэтае нечаканае пытанне паставіла мяне ў вельмі цяжкае становішча, і я завёў нейкую бязглуздзіцу, накшталт таго, што калі-б у мяне была маці, то, безумоўна, яна была-б зусім здаровая і вельмі ўдзячная за ўвагу і таксама засведчыда-б сваю пашану, але тут тая-ж самая нянька прышла мне на выручку.

139