грубы і неачэсаны, мяне-б зусім не закранала, калі-б мне ніхто гэтага не казаў.
Бідзі рэзка павярнулася да мяне і паглядзела на мяне.
— Не зусім было далікатна гэта гаварыць, ды і не справядліва да таго-ж, — сказала яна. — Хто гэта сказаў вам?
Я сканфузіўся, таму што гэтыя словы неяк самі сабою сарваліся ў мяне з языка, але адступаць было позна.
— Мне гэта сказала прыгожанькая маладая лэдзі ў міс Гевішам. Лепш за яе няма нікога на свеце. Я страшэнна ў яе закаханы і толькі дзеля яе хочу быць джэнтльменам.
— Вы хочаце стаць джэнтльменам для чаго? Каб дасадзіць ці каб спадабацца ёй? — спакойна запыталася Бідзі, крыху памаўчаўшы.
— Не ведаю, — адказаў я.
— Таму што калі гэта для таго, каб дасадзіць ёй, — казала далей Бідзі, — дык мне здаецца, што гэта можна зрабіць больш пэўна, а галоўнае больш благародна, не звяртаючы ўвагі на яе словы. Калі вы хочаце спадабацца ёй, то я думаю, — думаю, што яна не варта гэтага.
Іменна так і я сам думаў не раз, і гэта мне было зусім ясна ў гэтую хвіліну.
— Можа быць, усё гэта і праўда, — сказаў я Бідзі, — але я страшэнна ў яе закаханы.
З гэтымі словамі я ўткнуўся тварам у зямлю, запусціў абедзве рукі ў валасы і пачаў неміласэрдна іх рваць, увесь час усведамляючы, да якой ступені неразумна і недарэчы маё сардэчнае гора.
Бідзі не прабавала больш угаварваць мяне, але працягнула сваю харошую, хоць і агрубелую ад ра-
99