Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Табе хочэцца ешчэ раз зірнуць… ешчэ раз…

І вока насыціцца ня можэ і серца біцца не перэстаець у абамлеласьці сваей…

∗     ∗

Ці гэта сваю душу штукар пераліў у мармур халодны?

Ці ён толькі разгадаў загадку нямога каменя, загадку адвечнаго сфінкса?

Ці нейкую затаённую сілу асвабадзіла рука яго с цеснай каменнай магілы?

Не! тут створэна нешта новае, прыгожае, вялікае; прыгажэй ранічнай зарніцы, прыгажэй жывой душы чэлавека, прыгажэй і болей абшырнаго нябеснаго прастору, болей адвечных русалачных казак, болей ціхой бярозкі над рэчкай…

Юнак вачэй сваіх ня зводзіць…

Яна стаіць маладая, прыгожая.

Полуцені атуляюць яе стройнае цело. Яна вабіць і завець к сабе. Хочэцца туліцца да яе у забыцьці, хочэцца жыццё ей аддаць.

Гэта песьня крыві маладой! — кажуць кніжнікі. Хай сабе гэтак, але «кроў — душа чэлавека», казаў калісь-то адзін з вялікіх прарокоў усходу.

∗     ∗

Раса абсыпала ўвесь сад і дрэвы і кветкі.

За сажалкай салавей пяе. Зоркі гараць. Месяц за хмаркі сівые схаваўся. Азалаціліся зубатые хмары. Яны выгледаюць, як грамадные мармурные глыбы, каторые завісьлі ў паветры… Геній-рэзьбяр здалеў-бы багаты скарб хараства ства-