Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каторых і адзін і другі дарма сілюцца пазбыцца). Але сабака гэтые мукі зносіць па філазофску — і, калі яму блохі занадта дакучаюць — устае і перэменяе мейсца.

Калі-б ня гэта мудрая выдумка прыроды г. зн. безустанная вайна з блахамі — ён бы маркоціўся «як сабака» і знаходзіўся-б у нудным спакою.

Месяц сабака чціць як божства і жалобна да яго вые, калі ён у поўні — бязлітаснасць божства даводзіць яго да пратэсту і дзеля гэтаго людзі кажуць, што «брэшэ, як сабака на месяц».

Калі сабака хварэе, то ня веручы у мэдыцыну людзкую, ён сам сабе шукае лекарства — бо, праўду сказаць, людзі не надта аб ім клапоцюцца, а кажуць, што „выкачаецца с хваробы“. У цяжкіх прыпадках вэтэрынар аглядае сабаку — апэрація заўсёды удаецца, але сабака здыхае.

Не недахват у сабакі і пакоры (хрысціянскай): калі часам гаспадар выбье свайго сабаку — той трохі вуркне, але пасьля падыйдзе і лізьне тую руку, што яго біла, а людзі кажуць, „ліжэ рукі, як сабака“. Чым болей у сабакі гэтай пакоры, тым разумней выдаецца ён людзям.

Сабака жыве са сваім таварышам — катом разам, у адняй хаці, здавалося-б абое сабе і сваякі долэй, „як муж з жонкай“, і дзеля таго мусі аб іх кажуць, што „жывуць як кот с сабакам“.

Сабака чуе часам сымпацію і антыпацію да іншых асоб, залежна ад таго, яе гэтые асобы адносюцца да ягонаго гаспадара — так кажучы — сабака з натуры антысэміт — і сваё перэконаньне голасна аб’яўляе. Гэтак сама ён адно-