Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гутарка аб праудзе.

С цыклю: «Кніжнік Ярыла»


Калі кніжнік Ярыла прыйшоў у вялікі горад і стануў на рынку — прыступілі тады да яго дзеці і старцы, і мужы, радные, і баяры, і госьці пытаючыся у яго: «што такое праўда?» А ён сеўшы сярод торжышча гэтак казаў ім.

«Раз чэлавек захацеў ведаць праўду і пачаў шукаць яе. Выйшоў на торжышчэ і пытаўся: дзе ёсць праўда? — І сказалі яму адны: — праўда ёсць у жрэцоў і волхвоў. — А іншые сказалі — праўда у кніжнікоў і пісьменнікоў; а іншые: — у Эльліноў і Казароў.

«І пайшоў той чэлавек па бажніцах пытаючы праўды у волхвоў, але ні жрэцы ні волхвы не зналі праўды і дзівіліся вельмі, што апроч Пяруна і Дажджбога і Воласа і Грамавіцы і многіх іншых, вядомых ім багоў, ёсць ешчэ і Праўда. І пыталіся таго чэлавека аб сіле яе і ці знасіўбы і клаўбы жэртвы народ, калі-б пабудаваць ей жэртвеннік і бажніцу?

«А кніжнікі і пісьменнікі казалі: — праўда у кнігах нашых закрыта таёмнымі знакамі пісьма. А калі чэлавек пытаўся: — у каторых кнігах праўда? — тады, між кніжнікамі падняўся вялікі