Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у высшых так і сярэдніх школах. Крэпчэюць і далей развіваюцца старые беларускіе гурткі, усё болей і болей прыбывае новых. У гэтых жэ гадох творыцца беларускі народны тэатр і народные хоры. Драматычные гурткі і хоры закладаюцца як у некаторых большых гарадох, так нават дзе не-дзе і па мястэчках. Шкада толькі, што драматычная літэратура, як орыгінальная, так і перэкладная пакуль што бедна і толькі у малой частцы можэ здаволіць патрэбы. З якога боку ні глянуць на справу, ўсюды прымецен рух наперад

Будзіцца ад векавога сну і шырокая масса беларускаго селянства. Калі да яе даходзіць беларуская газэта, календар ці кніжка, — яна найчасьцей спатыкае шчырае і прыхільнае прывітаньне.

Усё-ж такі шмат ёсць ешчэ такіх куткоў, куды беларускіе выданьня не даходзілі і народ нават ня ведае, што яны ёсць на сьвеці. Сярод шырокай массы, час ад часу прачытаўшых тое ці другое, у роднай мове, дагэтуль у паглядах на національную справу так сама пануе блутаніна. Але усё гэта часовы і пераходны стан. Трывае ён — часьцю затым, што сьвядомые беларусы ня магуць як сьлед працаваць — надта многа усякіх перашкод і забарон яны усюды спатыкаюць.

Але не пужае гэта іх і не адбірае ахвоты працаваць для дабра свайго краю. Національна сьвядомые беларусы цьвёрда веруць у тое, што калі варункі палепшаюць — будзе можна вясьці шырэйшую работу, калі увесь беларускі народ даведаецца аб гэтым ды здалее падаць свой голас у гэтай справе, то ён зусім ясна і аткры-