Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да яго. Бывае, што адзін і той жэ пісьменнік дае гуморыстычные і пранікнутые «грамадзянскім жалем» панурые абразкі жыцьця.

Шмат ёсць дужа прыгожых малюнкоў прыроды. Усё болей ды болей прыбывае твороў што разгледаюць любоўные перэжываньня. Але хоць развіцьце беларускаго пісьменства адбывалося як раз у часе глыбокай рэакціі, калі шмат хто с пісьменнікоў у суседніх націі даходзіў у пастаноўцы напр. палавой справы да нігілізму, блізкаго да порнаграфі, то ў нашым пісьменстве ніякіх адгалоскаў гэтаго німа. Ня толькі пісьменнікі, што займаюцца малеваньнем «любоўных перэжываньнёў» паміж іншым, але і тые, хто, як напр. К. Буйло, у сваей творчасьці глаўным чынам на гэта звярнулі увагу — дужа далёкі ад моднай пастаноўкі гэтаго пытаньня.

Адным словам, беларускае пісьменство ідзе к таму, каб усестаронна здаволіць патрэбы свайго грамадзянства. Пакуль што ешчэ далёка да таго, каб гэтае жаданьне у поўнай меры наша літэратура здаволівала, бо ня так многа у нас пісьменнікоў — іншые з іх мала пішуць; але нельга забываць, што гэта толькі пачатак. Усё ж такі добра, што ідзе пісьменство тым шляхам, якім ісьці павінно.

Асобна ад другіх трэба паставіць паэта Максіма Богдановіча, каторы шмат нам даў тыповых пробак паэзіі «штукарство для штукарства».

Дэкадэнцкіх настроёў, так прыкметных цяпер у другіх пісьменствах, у нас бадай не бывае. Гэта бадай затым, што патэнтаваных і патомных інтэлігентоў сярод нашых літэратароў так як бы і німа. Гаротны народ з яго