Старонка:Вэрсальская дамова (1919).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 30 —

У даказ гэтага выдалі мы гэты акт з прылажэньнем дзяржаўнай пячаткі (opatrzony pieczęcią państwową).

ў Варшаве, 1 верасьня 1919 г.

(падпісана:)

J. Piłsudski

(przez Naczelnika Państwa)
Начальнікам Дзяржавы;

Старшыня Рады Міністраў,
Міністар Загранічных Справаў

I. J. PADEREWSKI


ПРАТАКОЛ

злажэньня ратыфікацыйных дакумэнтаў Трактату, падпісанага ў ВЭРСАЛІ 28 чэрвеня 1919 году паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Брытанскаю імпэрыяй; Францыяй, Італіяй і Японіяй з аднаго боку і Польшчаю — з другога.

У выкананьне пастановаў Трактату, падпісанага ў Вэрсалі 28 чэрвеня 1919 г. паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Брытанскаю Імпэрыяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй з аднаго боку і Польшчаю з другога, ніжэйпадпісаныя сабраліся ў Міністэрстве Загранічных Справаў у