Старонка:Вэрсальская дамова (1919).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 27 —


Міжнародная Бэрнская Конвэнцыя 9 верасьня 1886 году, перагледжаная ў Бэрліне 15 лістапада 1908 г. і дапоўненая дадатковым пратаколам, падпісаным у Бэрне 20 сакавіка 1914 г. аб ахове літэратурных і мастацкіх твораў.

АНЭКС II.

Мадрыдзкае паразуменбне 14 красавіка 1891 г. аб забароне падаваньня фальшыва паходжаньня тавараў, перагледжанае ў Вашынгтоне ў 1911 г.

Мадрыдзкае паразуменьне 14 красавіка 1891 г. аб міжнароднай рэестрацыі фабрычных знакоў, перагледжанае ў Вашынгтоне ў 1911 г.

АРТЫКУЛ 20.

Усе правы і прывілеі, прызнаныя саюзным і ставарышаным Гаспадарствам, будуць належаць нароўні ўсім Гаспадарствам—Сябром Лігі Народаў.

АРТЫКУЛ 21.

Польшча вазьме на сябе адпавядальнасць за часьць расейскага публічнага даўгу і за ўсе іншыя фінансавыя абавязаньні расейскага Гаспадарства, адпавядальнасьць, якую акрэсьліць асобная Конвэнцыя паміж саюзнымі і ставарышанымі Галоўнымі Дзяржавамі з аднаго боку і Польшчаю