Старонка:Вэрсальская дамова (1919).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 17 —


Пастановы 9-га артыкулу датычна ўжываньня моваў у школах прытарноўвацца будуць да названых школаў.

АРТЫКУЛ 11.

Жыды ня будуць прымушацца да выпаўняньня якіх-нібудзь дзеяньняў, што зьяўляліся-б нарушэньнем шабашу і не павінны дазнаваць якога-нібудзь паменшаньня свае праўнае здольнасьці, калі адмовяцца зьявіцца ў суд ці выпаўніць праўныя дзеяньні ў дзень шабашу. Аднак-жа, гэтая пастанова не звальняе жыдоў ад абавязкаў, накладзеных на усіх польскіх грамадзян з пагляду на неабходнасьці ваеннае службы, нацыянальнай абароны, альбо ўтрыманьня публічнага парадку.

Польшча выражае замер не загадаваць і не даваць пазвалевьня на выбары — ці то агульныя, ці лёкальныя (мясцовыя) — якія меліся-б адбывацца ў суботу; ніякае ўпісваньне (inscription) у выбарныя альбо іншыя сьпіскі не павінна адбывацца абавязкова ў суботы.

АРТЫКУЛ 12.

Польшча згаджаецца, каб пастановы папярэдніх артыкула, пасколькі датычаць асобаў, што належаць да расавых, рэлігійных. альбо языковых меншасьцяў, зьяўляліся абавя-