Старонка:Вэрсальская дамова (1919).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 14 —

АРТЫКУЛ 6.

Польскую прыналежнасьць набывае ў сілу самага права, цераз самы факт нараджэньня на тэрыторыі Польшчы, кожны, каму ня прыслужвае пяршынство карыстаньня іншаю прыналежнасьцяй

АРТЫКУЛ 7.

Усе польскія грамадзяне бяз розьніцы расы, мовы альбо рэлігіі будуць роўнымі перад правам і карыстаць будуць з тых самых правоў цывільных і палітычных.

Розьніца ў рэлігіях, вераваньнях (croyance-creed) альбо вераспавяданьні не павінна шкодзіць ніводнаму польскаму грамадзяніну ў карыстаньні цывільнымі і палітычнымі правамі, ласьне, калі йдзе аб дапушчэньне да публічных урадаў, абавязкаў і гонараў, альбо аб выпаўненьні розных профэсіяў і промыслу.

Ня будзе выдана ніякага абмежаваньня вольнага ўжываньня польскім грамадзянінам якое-нібудзь мовы у зносінах прыватных альбо гандлёвых, ці таксама ў справах рэлігійных, прэсавых альбо ў публікацыях ўсялякага роду, альбо на сабраньнях публічных.

Бяз увагі на ўстанаўленьне Польскім Урадам мовы ўрадовае, маюць быць зроблены поль-