Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЯСНОВЫ ПУЛЬС ЗЯМЛІ

Паўзуць на захад
Дробленыя хмары.
Я слухаю
Зямлі трывожны шум…
Дарэмна у жыцьці
Пра тое марыць,
Пра што і верша
Я не напішу.

Паўстане змрок
На сьпеўным раздарожжы,
У цёмны колер
Выфарбуе дол —
І хочацца
Вянком прыбраць прыгожым
Галоўкі юныя бярозак
Навакол.

Сьпявае гай
Аб радасьці і шчасьці,
Па леташнім лісьці
Няма тугі.