Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З табой я спаткаўся на цьвінтары.
Калі патухало сяло.
Імчаліся кулямі літары
Ў радкі упрыгожаных слоў.

Я марыў аб зорах з ахвотаю,
Я слухаць хадзіў чараты.
Такой далікатненькай цнотаю
Раней мне здавалася ты.

Ды, мусіць, квяцістае полымя
Ня доўга на сьвеце жыве…
І нэрвы становяцца кволымі
І сьмецьце адно ў галаве.

Я стомлены, вельмі я стомлены,
Мне трэба інакшых дарог…
… Як ласка, ты можаш пад клёнамі
Ня тупаць па нудных сьлядох.

1929 г.

|}